Показаны сообщения с ярлыком мастацтва. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком мастацтва. Показать все сообщения

30.04.2019

Адрокся ад мітусні свету, але ад Нобелеўскай прэміі не адмовіцца

Даведаўся я, што ў адной глухой і амаль апусцелай вёсачцы пасяліўся прыезджы мастак, якісьці аўтарытэтны, ці то заслужаны, ці то народны ці то Расіі, ці то СССР, і нібыта набіў ён цэлую камору сваімі карцінамі ды ўсялякімі цікавымі дакументамі савецкай эпохі. Праз колькі дзён мне выпала пабываць у тых мясцінах, і я, вядома ж, такім выпадкам скарыстаўся — скарэкціраваў план паездкі, увёўшы ў яго візіт да мастака.