16.11.2026

Літаратуры час пазбавіцца баласту

Бачу перадумовы для паспяховага ажыццяўлення гэтай прыемнай і карыснай аперацыі і спадзяюся неўзабаве стаць яе відавочцам. Спадзяванні мае грунтуюцца на выказваннях міністра інфармацыі, што прагучалі падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі 10.11.2026.

13.11.2026

«Душой і сэрцам» — плеаназм ці ампліфікацыя?

Ужо не памятаю хто, але дакладна нейкі літаратурны аўтарытэт мінулага стагоддзя (магчыма, Янка Брыль), у кнізе накшталт дзённіка ці зборніка замалёвак паўшчуваў прамоўцу, які запэўніваў публіку ў тым, што вяшчае ёй ад усёй душы і ад усяго сэрца. За такую фармуліроўку аўтар шпурнуў у аратараў гарод камень: хіба душа і сэрца — не адно і тое ж?

09.11.2026

Грамар-нацы — гэта добра ці дрэнна?

Або сумна, ці абуральна, ці смешна? Ці ніяк — лухта малазначная, не вартая ўвагі?

Слова красамоўнае (гаворыць само за сябе, не патрабуе тлумачэнняў): нацызм — вядома ж, негатыўная з'ява, значыць, і ў кантэксце праблемы ўзроўню пісьменнасці гэта — псіхалагічнае адхіленне. Хаця тэрмін мае гумарыстычную афарбоўку, іранічную.

Разважаю пра вытокі і сутнасць зацятага непрымання чужых моўных памылак, рэфлексую (згадваю, што сам калісьці пагарджаў людзьмі, якія не вызначаюцца піетэтам у адносінах да акадэмічных лінгвістычных нормаў), прапаноўваю стратэгію ўзаемадзеяння з грамар-нацы (спосаб рэагавання на іх). Чытаць>>

© Сяргей Абрамовіч, 2026

03.11.2026

Няўмольнасць часу. Фотаэцюд

У літаральным сэнсе: маліся не маліся, а мінуўшчына не дагоніць і не вернешся ў яе.

Закінутая царква

Рэшткі царквы Пятра і Паўла XVIII — XIX стст. у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Фотаздымкі і відэазапіс 2022 года (здымаў тады, публікую цяпер).

02.11.2026

Выданне кніг у Беларусі за грошы аўтара

(Ніжэйпрыведзеныя звесткі актуальныя на кастрычнік 2026 года. Пазней сітуацыя можа змяніцца. А можа і застацца ранейшаю.)

Я дапамог выдаць ужо дзевяць кніг (першую — у 2017 годзе) розным людзям: рэдагаваў, карэкціраваў (магчыма, вам больш даспадобы слова «карэктаваў», але я аддам перавагу акадэмічнай форме), вярстаў (г.зн. рыхтаваў на камп'ютары канчатковы варыянт, які заставалася толькі надрукаваць у тыпаграфіі і пераплесці), падбіраў выдавецтва, вёў перамовы з ім ад імя аўтара, а калі наставаў час складаць дамову, адыходзіў, бо патрэба ў маёй дапамозе адпадала.

31.10.2026

У Беларусі могуць істотна змяніць фармат літаратурных СМІ

З 2027 года «ЛіМ» стане дадаткам да «Звязды». Гэта паведаміла само літаратурнае выданне 30.10.2026 са спасылкай на міністра інфармацыі Дзмітрыя Жука — у нататцы пра яго сустрэчу са студэнтамі філфака БДУ.

25.10.2026

Нядзельны досвітак

Калі вам няма 18 гадоў, то не чытайце гэты верш, бо я згадваю ў ім алкаголь.

18.10.2026

Дзяцел на хваіне

Дзяцел

Кастрычнік, 2026, лес.

12.10.2026

Размахнулася банальнасць на газетны разварот

Разварот «ЛіМа»

Прачытаўшы ў «ЛіМе» за 09.10.2026 старонкі «Паэзія» і «Проза» (8-я і 9-я адпаведна, разварот), я зажурыўся: няўжо наша сучасная літаратура такая бедная, бясколерная, безнадзейная, што друкаваны орган Саюза пісьменнікаў не мае чым годна прэзентаваць яе лірычны і эпічны (вершавальніцкі і апавядальніцкі) кампаненты?

11.10.2026

Балесная ўсмешка неспатоленай жарсці

На самаробнай поліэтыленавай абгортцы купленага ў студэнцкія гады філасофскага слоўніка (я тады часта засцерагаў свае кнігі такім чынам ад пэцкання і драпання, калі пазычаў іх каму-небудзь або цягаў на заняткі) убачыў невялічкую, прымітыўна, схематычна намаляваную сіняй шарыкавай асадкаю незразумелую круглую істоту з усмешкай і гулліва, танцавальна раскінутымі ручкамі ды ножкамі — ці то кветка рамонкападобная, ці то аблачынка.