Показаны сообщения с ярлыком паэзія. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком паэзія. Показать все сообщения

18.06.2026

Бывай. І не чакай эпітафіі

Старое аўто
Гэта яна.

Машыны, якой два гады таму я прысвяціў «Невыязную элегію», юрыдычна болей не існуе (фізічна стаіць на лецішчы цэлая і здольная ехаць): зняў з уліку на ўтылізацыю. Шмат нерваў яна мне парэзала і шмат грошай з мяне высмактала, але нарэшце я скінуў са сваёй шыі гэты камень. Засталося хіба што напісаць ёй эпітафію? Не атрымаецца: няма натхнення, усе творчыя эмоцыі на гэтую тэму згарэлі яшчэ тады — у элегію ўвасобіліся.

© Сяргей Абрамовіч, 2026

16.06.2026

Элегічна-іранічны дыптых пра Яго і Яе. Не, пра Яго і Іх

(На рускай мове.)

Звычайна размяшчаю кожны верш асобнай публікацыяй, але гэтыя напісаліся мне адначасова, дык няхай і стаяць разам, тым болей што тэма адна і танальнасці абодвух перагукваюцца.

11.04.2026

Пастарэю — сап'юся

Кожны дзень мой — у журбе і скрусе:
Змрочны, бессэнсоўны і пусты.
Дажыву да пенсіі — сап'юся,
Каб хутчэй адкінуць капыты.

Мне не даспадобы млець на печы,
Калупацца ў градах не хачу,
І на безліч немачаў старэчых
Не жадаю скардзіцца ўрачу.

Шлях зямны тапчу — не маладзею.
Шанцаў тых, што страціў, не вярну.
І даўно я пахаваў надзею
Увасобіць мару хоць адну.

Лёс сябе паводзіць па-сабачы —
Шчэрыць зубы, гыркае, грызе.
Я нічога добрага не бачыў
За свае амаль што сорак сем:

Ад чужой дурноты не схавацца,
Валадараць подласць і хлусня,
Стомлена душа абрыдлай працай —
Не правёў я ў радасці ні дня.

Паўжыцця папросту змарнавана.
Што далей? Кіёк і барада...
І бутэлька. Бо як жыць пагана,
Спіцца і памерці не шкада.

© Сяргей Абрамовіч, 2026

04.02.2026

Верш на рускай мове пра вабную жанчыну з цяжкімі торбамі

Гружёная красавица

Две сумки харча тащит еле-еле —
Супруг останется доволен сытной пайкой.
Фигурой и лицом сгодилась бы в модели,
Судьба, однако, — прозябать домохозяйкой.

Минут пятнадцать путь её продлится,
Автобус редок, на такси пятёрку жалко:
Здесь скромный городок, а не столица,
И скромно в нём живёт провинциалка.

Не строит из себя, судьбой довольна,
Вся в хлопотах домашних с головою.
Мне на неё смотреть... не то что больно...
Контраст: прекрасное и бытовое.

Я дисгармонию увидел в этой сцене,
Ведь не должны так надрываться жёны.
Надеюсь, её любит, её ценит
Тот, для кого она идёт гружёной.

© Сергей Абрамович, 2026

26.01.2026

Верш пра подых жаночай старасці

Жанчыны, якіх ведаў дзяўчатамі. Яшчэ маладыя, але ўжо не юныя, і бачу, што не сёння заўтра паплывуць іх твары, памутнеюць вочы, папаўзуць паставы, парадзеюць валасы, а з некаторымі дык ужо і адбыліся трагічныя ўзроставыя метамарфозы.

11.01.2026

Верш пра алкагольную незалежнасць

Я спытаў у штучнага інтэлекту, чаму пасля выпіўкі не адчуваю, як у юнацтве, шчасця. Інтэлект адказаў, што для майго ўзросту (46) гэта норма і эйфарычную стадыю засваення арганізмам спірту я ніколі не вярну. Шкада. А можа, яно і лепш, бо некаторыя мае аднагодкі і нават маладзейшыя даўно ўжо актыўныя ці закадзіраваныя алкаголікі, у той час як я да моцных напояў ледзь не абыякавы: за кампанію на свята магу добра ўрэзаць, раней — таксама дзеля пазбаўлення ад стрэсу і журбы, а цяпер тугу маю разганяюць і настрой уздымаюць бадай толькі прыгожыя жанчыны. Дапамагалі выезды ў лес, але прыеліся — сёння гэта для мяне ўжо бессэнсоўная і панурая аднастайнасць дрэўна-куставой масы.

30.11.2025

Слайд-шоу з вершам «Перадзімовая журба» ў маім выкананні

Слухаць, абавязкова сузіраючы слайды, іначай згадванне каравага каня прагучыць дзіўна (ва ўсялякім разе для тых, хто не знаёмы з фота-тэкставай версіяй гэтага твора).


За якасць гучання выбачайце: якая апаратура і ўмовы запісу, такія і вынікі творчасці. То голас сеў праз стомленасць, то інтанацыя прыгнечаная пасля стрэсу, то памяшкання прыдатнага няма, то часу не стае. Аднойчы нават узяў мікрафон, паехаўшы пагуляць у лес, але было холадна — і вусны з языком варушыліся цяжка. Лавіў момант паўтара тыдні, спрабаваў агучваць тры разы (атрымлівалася зусім абы-што), а ў апошні дзень восені вырашыў запісваць і публікаваць, як ёсць, бо ў снежні такі ролік страціў бы сэнс (у першым радку верша ідзе гаворка пра лістапад). Шкада. Даўно хачу зрабіць аўдыя- ці відэаканал (настальгірую па тым часе, калі два гады быў рэдактарам раённага радыё), а колькі ні намагаюся, абставіны не даюць, і гэта не адгаворка гультая ці няўпэўненага ў сабе інфантыла, а поўная для мяне жалю канстатацыя непераадольных фактаў.

© Сяргей Абрамовіч, 2025

20.11.2025

Перадзімовая журба


У шэры дзень на схіле лістапада
Абдымкі мне насустрач расхіне
Журба. Абдымкам гэтым я не рады,
Але яны не выпусцяць мяне.

І апануюць розныя згрызоты,
І срэцу цяжка зробіцца майму.
Каравы конь сумуе каля плота.
Мінае восень. Як пражыць зіму?

Конь

© Сяргей Абрамовіч, 2025

__________

Іншыя вершы з фотаздымкамі (вершаваныя каментарыі да фотаздымкаў): «Чыгуначная элегія», «Перадбульдозернае», «Верш пра шэршня».

14.10.2025

Хуліганска-асветніцкі варыянт сентыментальнага верша

Памятаеце маю «Чыгуначную элегію»? Каб разагнаць журбу, якой здольны напусціць той верш (нагадаю, гэта не проста верш, а вершаваны каментарый да фотаздымка двух цягнікоў), я перарабіў яго на дураслівы лад. Штуршком да перайначвання стаў дасланы ў маю рэдакцыю міліцыяй прафілактычны ліст (для апублікавання) пра неабходнасць абачлівых паводзін на чыгунцы.

25.09.2025

Асенняе прызнанне

Верш напісаны ў 2005 годзе (гэта быў ліст, але цяпер, калі мінула столькі часу, я маю маральнае права перавесці яго з разраду асабістай перапіскі ў разрад літаратурных здабыткаў, тым больш — не называючы адрасата), пасля забыты, праз дваццаць гадоў прыгаданы і адноўлены па памяці — хутчэй за ўсё, з пэўнымі адступленнямі ад першапачатковага варыянту.

03.08.2025

Чыгуначная элегія

(Вершаваны каментарый да фотаздымкаў. Магчыма, гэта новы жанр — фотаздымак з паэтычным каментарыем; падрабязнасці — ва ўступе да верша пра шэршня.)

Станцыя Талачын. 30.07.2025, 17.17. Адзін цягнік пойдзе на Мінск, другі — на Віцебск.

* * *

Два цягнікі, два цягнікі,
Адзін — такі, другі — такі,
У супрацьлеглыя бакі
Чакаюць старту.
Адзін — туды, другі — туды.
Вядуць іх рэйкі, правады.
Так было ўчора і заўжды
І будзе заўтра.

06.07.2025

Верш на рускай мове пра шэршня

Рыфмаваны каментарый да фотаздымка. Я быў упэўнены, што ў кадры шэршань, і склаў гэты вершык, а пасля адзін чалавек растлумачыў мне, што на самай справе ў аб'ектыў трапіў матылёк таполевая шклянніца.

Фотаздымак шэршня

І зноў рыфмы да фотаздымка, другі твор у форме паэтычнага асэнсавання ўласнаручна злоўленага аб’ектывам імгнення (першы — тут). Калі сфарміруецца такі літаратурна-фатаграфічны ці фатаграфічна-літаратурны жанр, прашу лічыць яго заснавальнікам мяне. Сведчу: сёння, 06.07.2025, мне прыйшла думка пра тое, што мае ці то фотаэцюды з эпіграмамі, ці то эпіграмы з фотаілюстрацыямі вырастаюць у жанр. Сутнасць гэтага жанру не ў тым, што ўбачыў які заўгодна фотаздымак і аплёў яго рыфмамі, а ў тым, што ўзяў, як я, фотаапарат, па-журналісцку выездзіў-выхадзіў цікавы сюжэт і па-літаратарску гэтым сюжэтам натхніўся.

23.06.2025

Перадбульдозернае

Вясковы дом у горадзе

Верш на рускай мове, напісаны пад уражаннем ад драўлянага вясковага дома (на фотаздымку — ён), праездам убачанага ў цэнтры Магілёва. Твор прысвечаны не канкрэтна гэтаму дому ці Магілёву, а праблеме старой гарадской забудовы ў цэлым.

08.01.2025

Тры песні пра бясколы грузавік. Перапрацоўка фальклорнага сюжэта

У школьныя гады, класе ў восьмым (гэта былі 90-я), я пачуў ад сяброў дураслівую песеньку на рускай мове пра грузавік без колаў: на ім ехалі розныя інваліды (бязрукі сядзеў за рулём, бязногі націскаў на педалі і г.д.), грузавік спынілі бандыты, але інваліды далі ім добры адпор, і… І нічога, песенька аказалася незакончанай. Развязкі не адбылося, сюжэт не меў фіналу, апошнія радкі гучалі наступным чынам:

Остальная банда разбежалась,
Но безногий быстро всех догнал.
А безрукий карты раздавал,
А беззубый семечки щелка́л (менавіта так, з няправільным націскам, гучала апошняе слова — щелка́л).

22.05.2024

Паэзія правапарушэння

Калісьці прачытаў бы і забыў, ні за якую крамолу вока не зачапілася б: верш як верш, лірыка, шчыра, выразна і пераканаўча выказаныя думкі і пачуцці аўтара, шмат хто з чытачоў убачыць у іх адлюстраванне ў тым ліку і свайго ўнутранага свету — свайго душэўнага стану і поглядаў на той ці іншы аспект рэчаіснасці. Цяпер жа, у маніякальна чыстаплюйскую, стэрыльна паліткарэктную і паталагічна абазнаную эпоху, калі кожная малапісьменная нікчэмнасць упэўнена казырае законам увогуле і сваімі правамі ў прыватнасці і калі ў кожным адрасаваным публіцы слове хто-небудзь з гэтай публікі абавязкова ўбачыць мову варожасці, аб'ектывацыю, сэксізм, знявагу рэлігійнага пачуцця, парушэнне правоў жывёлы і яшчэ чорт ведае на якую святыню замах, чытаеш і спатыкаешся, зноў і зноў адзначаючы, што калі б сучасны аўтар меў неабачліваць або рызыкнуў стварыць такі вобраз, ужыць такі мастацкі прыём, выказаць такую ідэю і г.д., то ў інтэрнэце на яго вывалілі б тону гною, а ў рэальным жыцці нацкавалі б якіх-небудзь праваабаронцаў, а то і праваахоўнікаў паспрабавалі б уцягнуць у свой шабас.

26.04.2024

Па-блазенску блюзнерылі каля Вечнага агню яшчэ ў СССР

Не так часта, каб да іх прызвычаіцца, але і не так рэдка, каб бачыць у іх сенсацыю, мільгаюць навіны пра апаганьванне Вечнага агню: 2021-шы — у Падмаскоўі грамадзянка пенсійнага ўзросту гатуе на ім ежу; 2022-гі — у Мінску праз яго скача, бы праз купальскае вогнішча, 35-гадовы камандзіровачны расіянін; 2024-ты — у Гродне на агонь спраўляе малую патрэбу 21-гадовы мясцовы жыхар…

08.02.2024

Невыязная элегія

Бядую, што праблемы з тэхаглядам:
Я не прайду яго з маім карчом.
Для ўсіх інспектар — з жэзлам паласатым,
А для мяне — з дамоклавым мячом.

Я не прайду. Гляджу я праўдзе ў вочы
І ведаю, што шанцаў роўна нуль:
Сігнал маўчыць, ручнік трымаць не хоча,
Глушак дзіравы, і люфтуе руль...

На СТА тарыфы для буржуяў,
Я сам сабе зрабіў бы задарма,
Ды гаража не маю — і сяджу я
І лынды б'ю, бо на дварэ зіма.

Паездзіў з месяц, а далей — баюся:
Спынілі і, хоць штрафу не далі*,
Зафіксавалі факт, зноў пападуся —
Папоўняць дзяржбюджэт мае рублі.

Стаіць панура хворы конь жалезны.
Лячыць яго не буду да вясны.
Хоць крыўдна мець машыну і не ездзіць,
Але пакуль што я невыязны.

__________

* У адпаведнасці з арт. 18.11 КаАП за язду без тэхагляду прадугледжаны штраф, але калі на працягу года перад гэтым кіроўцу не прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па вышэйзгаданым артыкуле і ён прызнае віну, то замест штрафу толькі выносіцца папярэджанне.

__________

Гэты верш я складаў адначасова на дзвюх мовах — беларускай і рускай (менавіта так, паралельна, крыху на той, крыху на гэтай, таму не магу сказаць, што напісаў на адной, а пасля пераклаў на іншую). Ніжэй прыводжу рускамоўны варыянт.

Невыездная элегия

Увы, на техосмотр свое корыто
Я не гонял: в нем есть и люфт, и течь.
И все дороги мне теперь закрыты*,
Мне полосатый жезл — дамоклов меч.

Клаксон молчит. Ручник держать не хочет.
Глушак дырявый. Непослушен руль.
Я техосмотр пройти желаю очень,
Но ясно и глупцу, что шансов нуль.

Услуги СТО не по карману,
Шаманить самому условий нет:
Нет гаража (пускай бы хоть без ямы),
А на дворе зима — и лед, и снег…

Бывало нужно — выезжал, осмелясь,
Но вот попался — и предупрежден:
Еще раз остановят — раскошелюсь**.
Отныне буду соблюдать закон.

Больной, стоит уныло конь железный.
Начну его лечение весной.
Машина есть, и есть охота ездить,
Но я, увы, пока невыездной.

__________

* Комментарий для жителей Российской Федерации: в Беларуси, в отличие от России, для допуска к участию в дорожном движении все автомобили должны периодически проходить государственный технический осмотр.

** За езду на автомобиле без техосмотра статьей 18.11 КоАП Республики Беларусь предусмотрен штраф, но если водитель попался первый раз в течение года и при этом признает вину, то ему только выносится предупреждение.

© Сяргей Абрамовіч, 2024

07.01.2024

Літаратуры больш карысці ад дзяўчат, чым ад дзядоў

Калісьці на тэлеканале «Беларусь 3» выходзілі чатыры тэматычныя перадачы, адна з якіх — пра сучасную беларускую мастацкую літаратуру, аб'яднаныя праектам пад назваю «Ди@блог». Літаратурныя выпускі вялі паэтэса Таццяна Сівец (1982 г.н.) і празаік Стэла Чыркова (год нараджэння мне невядомы, знешне — крыху старэйшая за Таццяну). Вядучыя анансавалі ў блогу тэмы будучых выпускаў, наведвальнікі блога задавалі ім пытанні і выказвалі пажаданні, вядучыя адказвалі адразу або абяцалі адказаць падчас эфіру — і гэты дыялог з аўдыторыяй клалі ў аснову выпуску (адсюль такая назва праекта — дыялог праз блог).

25.04.2022

Знаёмства з Сяргеем Грахоўскім: у эфіры, асабіста і праз кнігу

Прачытаў я (так, толькі цяпер) выдадзены ў 1990 годзе зборнік рэпрэсаванага ў сталінскія часы Сяргея Грахоўскага (1913 — 2002), у які ўвайшлі яго ўспаміны пра кашмарныя дзесяць гадоў лагернага жыцця (праўда, у тым кашмары ён знайшоў верную спадарожніцу жыцця і пад канец тэрміну стаў бацькам), пра шэсць гадоў высылкі, куды трапіў у хуткім часе пасля лагера, а таксама вершы, напоўненыя ў асноўным думкамі пра тую клятую эпоху, пра адабранае ў яго мярзотнікамі юнацтва і пра несправядлівасць лёсу, які гэтых вылюдкаў так і не пакараў: пражылі яны бязбедна, і зараз (па стане на момант напісання верашў, вядома ж) шмат хто жыве, атрымліваючы сваю персанальную пенсію і не пакутуючы ад згрызот сумлення.

13.04.2022

Як складаць добрыя вершы і выпраўляць няўдалыя

Інструкцыя па паэтычнай творчасці. У дапамогу графаманам, няздарам, шкалярам і няўпэўненым (схільным заніжаць ступень сваёй адоранасці) талентам.

***

Хто вы, мой чытач?


Калі вы ўзяліся чытаць гэтую публікацыю не з цікаўнасці або навуковага інтарэсу, а спадзеючыся знайсці ў ёй інструкцыю, рэцэпт, майстар-клас і г.д. па вырабе якасных паэтычных тэкстаў (абнадзейваю: так, знойдзеце), то існуе вялікая верагоднасць, што прыродаю вам пісаць вершы не дадзена — вы далёкі ад паэзіі чалавек, які прымазваецца да яе з таго ці іншага боку з той ці іншай мэтаю тым ці іншым чынам. Напрыклад, вы можаце быць графаманам і мегаламанам, які прагне славы паэта. Або — гультаяватым школьнікам, якому трэба напісаць сачыненне, а настаўнік дазваляе рабіць гэта пры жаданні вершамі, вось вы і вырашылі спрасціць сабе задачу — замест доўгага празаічнага тэксту накрэмзаць хутчэй пару слупкоў паэтычнага і абтрэсці рукі. Таксама не здзіўлюся, калі вы знаходзіцеся ў пошуку бізнес-ідэй і прыглядаецеся да такога варыянту заробку, як складанне рыфмаванак-віншавалак: бываюць у продажы друкаваныя зборнічкі нізкагатунковых, сякераю зробленых недавершаў на ўсе выпадкі жыцця, поўна ўсялякіх прымітыўных, недарэчных, няшчырых рыфмаваных віншаванняў у інтэрнэце, а некаторыя рыфмавальнікі пішуць іх на замову — персанальна, для ўшаноўвання асобна ўзятага чалавека, з узгадваннем яго імя, асабістых якасцей, прафесійных дасягненняў і г.д. Да прыкладу, на нейкай біржы капірайтараў я знайшоў акаунт аднаго не тое каб знакамітага, але, скажам так, не апошняга ў беларускай літаратуры паэта, які, аказваецца, зарабляе такім чынам — вершамі на замову (не ведаю, асноўны гэта заробак ці дадатковы). Мне запомнілася, што ў сваім партфоліо ён змясціў, акрамя ўсяго іншага, верш, прызначаны для ўсхвалення аднаго канкрэтнага (было названа прозвішча) універсітэцкага выкладчыка (паводле зместу той оды я зрабіў выснову, што яе ўрачыста зачыталі студэнты, падносячы выкладчыку традыцыйны букет у дзень экзамену, г.зн. паспрабавалі такім чынам задобрыць чалавека, упаўнаважанага пакараць іх завалам ці ашчаслівіць халяваю).