Показаны сообщения с ярлыком публіцыстыка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком публіцыстыка. Показать все сообщения

18.07.2026

Кароткіх ці сярэдніх працяжнікаў не існуе ў беларускай мове

Апошняя на сёння рэформа арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы праведзена ў 2008 годзе. У сфарміраваным па яе выніках зборы правілаў вы знойдзеце толькі працяжнік і дэфіс — ніякіх кароткіх ці сярэдніх працяжнікаў, якімі нам сёння дураць галаву, няма, ёсць проста працяжнік. Ён, гэты адзіны, нязменны, безварыянтны працяжнік, ставіцца заўсёды, усюды: і ў канструкцыях са словам «гэта» («працяжнік — гэта знак прыпынку»), і для ўказання дыяпазону («гады жыцця: 1900 — 1987»), і паміж часткамі складанага сказа («Прайшоў дождж — дарога зрабілася слізкаю»), і ў розных іншых выпадках.

29.06.2026

Біблія — школа атэізму

У маім савецкім дзяцінстве я чуў ад дарослых, што на небе жыве Бог, што ён карае за грахі і што пра яго нельга нікому гаварыць, бо могуць выгнаць са школы, а бацькоў — з працы (немаўлём мяне, як гэта шмат хто тады рабіў, таемна пахрысцілі ў царкве). Было яшчэ некалькі забабонаў накшталт таго, што нельга пляваць у правы бок, а можна толькі ў левы, бо чалавека заўсёды і ўсюды каля правай рукі суправаджае анёл, а каля левай — чорт. Я верыў ва ўсю гэтую лухту, адначасова абагаўляў Леніна і ганарыўся тым, што з'яўляюся «октябрёнком»*.

15.06.2026

На што я не шкадаваў бы грошай, маючы іх? На СМІ сваёй мары

Калі б сыпаліся мне з неба, то, вядома ж, наладзіў бы дасканалы, выкшталцоны, да гламуру камфортны побыт і жыў бы прыгожа без клопату пра хлеб надзённы. Але такое існаванне зрабілася б не мэтаю, а фонам, на якім я са смакам, з эстэтычнай асалодаю, з радасцю пераможцы штодня ўзводзіў бы на п'едэстал, ушаноўваў бы і апяваў тое, чаго мне заўсёды не стае, — праўду і прыгожае слова.

11.05.2026

Амаральны рэжым працы грамадскіх прыбіральняў

У буйным гандлёвым цэнтры Мінска спатрэбілася наведаць санвузел. Іх тут шмат, не меней чым па два на кожным паверсе, а колькі паверхаў, я нават не зразумеў, заблытаўся.

15.04.2026

Рэдактура і карэктура — праблемы беларускага кнігавыдання

Я маю не самае аддаленае ўяўленне пра выдавецкую кухню ў Беларусі: звярстаў тры кнігі (не свае), дзве з якіх ужо выдадзеныя, узаемадзейнічаў па розных пытаннях не меней чым з дзясяткам выдаўцоў — юрыдычных асоб розных формаў уласнасці (пераважна прыватных) і індывідуальных прадпрымальнікаў. З улікам гэтага досведу ў спалучэнні са шматгадовым досведам чытацкім канстатую масава распаўсюджаную з’яву: літаратурнай і лінгвістычнай падрыхтоўкай тэкстаў да друку большасць суб’ектаў выдавецкага рынку займаецца фармальна, безадказна, непрафесійна, у выніку кнігі выходзяць з морам арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, фактычных супярэчнасцей, стылёвых агрэхаў.

12.04.2026

Богу пакланіцца ці сабаку дагадзіць?

На Вялікдзень па інтэрнэце гуляюць ролікі: чарада вернікаў з кошыкамі стаіць на дварэ ў чаканні святара, які асвеціць прысмакі, уздоўж яе валачэцца сабака, ласа паглядае на кожны кош і яго ўладальніка, але ўсе жывёліну адганяюць, ніводзін прыхаджанін не частуе.

02.03.2026

Баль невукаў і блюзнерцаў

У сацсетках і на розных відэасэрвісах (канкрэтызацыі пазбягаю, каб не дыскрэдытаваць, бо яны не вінаватыя) часта выскокваюць зусім не датычныя ваеннай тэмы ролікі з мелодыяй Bella ciao: то яе выконвае на акардэоне сексуальная (сімпатычная і не надта строга апранутая) дзяўчына, то пад яе скача гулянка, то яна стаіць фонам у якім-небудзь дураслівым сюжэце накшталт непрыстойнага анекдота пра гінеколага.

Невуцтва ці блюзнерства? Інтэлектуальная ці маральная дэградацыя? Мабыць, усё разам.

© Сяргей Абрамовіч, 2026

16.02.2026

Невукі забаўляюць невукаў, а тыя думаюць, што гэта асвета

Трапіў мне ў інтэрнэце на вочы невядома кім складзены чатырохрадковік на побытавую тэму з прэтэнзіяй на досціп. Подпіс пад рыфмаванкаю паведамляў, што яна скапіравана з сацсетак — з нейкай старонкі, закліканай прапагандаваць беларускую мову.

03.11.2025

Эгрэгар не горшы за гештальт

Фарсануць гэтым прэтэнцыёзным германізмам любяць і тыя, хто ведае яго значэнне, і тыя, хто мае аддаленае ўяўленне: шкаляр хатняе заданне нявыкананае можа незакрытым гештальтам абвясціць.

22.09.2025

Я спрабаваў уратаваць кіношнікаў ад ляпсусу, але марна

Пра тое, што спроба не дала жаданага выніку, даведаўся нядаўна — праз год пасля свайго высакароднага памкнення.

25.06.2025

Прынада для непатрабавальнага чытача і серадняцкая проза

Быў у сталіцы — наведаў кнігарню. Меў настрой узяць што-небудзь мастацкае і публіцыстычнае ці пазнавальнае.

29.04.2025

Ператварылі Радаўніцу ў Жалобніцу

27 красавіка 2025 года. Паслязаўтра — Радаўніца.

У гады майго дзяцінства на Радаўніцу нашы вясковыя могілкі ажывалі і напаўняліся весялосцю. На кожнай магіле — бяседа: сустракаліся людзі, якія доўга не бачыліся, і радасна гутарылі, распавядалі адно аднаму пра сваё жыццё, елі і пілі. Пасядзеўшы каля месца спачыну сваіх родных, маглі наведаць іншыя магільныя застоллі: нібыта самі нябожчыкі — былыя суседзі, сябры, калегі — атрымлівалі такім чынам магчымасць ізноў сустрэцца ў асобах сваіх дзяцей і ўнукаў.

01.04.2025

Як змарнаваць грошы — прапіць ці праспяваць?

Дзве дзяўчыны ў сталічным караоке-бары доўга чакалі сваёй чаргі ўзяць мікрафон і, страціўшы цярпенне, заплацілі 150 рублёў за магчымасць выканаць дзве песні пазачаргова (у бары такія расцэнкі: першая пазачарговая песня — 50 рублёў, наступная — 50 плюс яшчэ 50, і далей, здаецца, таксама нейкая градацыя існуе, але я не стаў у ёй разбірацца). Гэта з сюжэта, прадэманстраванага 31.03.2025 у тэлеперадачы «Белорусское времечко» (канал «Беларусь 1»), куды людзі звяртаюцца з усемагчымымі скаргамі і па юрыдычную кансультацыю (у дадзеным выпадку адна з вышэйназваных спявачак засталася незадаволеная сэрвісам бара і коштамі яго паслуг і вырашыла пашукаць праўды на тэлебачанні).

31.03.2025

Мітрапаліт — не юрыст, але што ж наконт базавай прававой пісьменнасці?

Публікацыя, размешчаная 28.03.2025 на сайце інфармагенцтва «БелТА» (гл. скрыншоты), утрымлівае наступныя звесткі: мітрапаліт мінскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін паведаміў, што ў рэспубліцы абмяркоўваецца прапанова (чыя і каму, не ўдакладняецца) пра ўвядзенне ў заканадаўства адказнасці за нецэнзурную лаянку.

Скрыншот сайта інфармагенцтва.

Духоўная асоба, вядома ж, не абавязана дэталёва ведаць усе кодэксы сваёй краіны, аднак такая заява кіраўніка такой паважнай структуры выглядае даволі дзіўнаю ў святле таго, што адказнасць за нецэнзурную лаянку ў нас даўно ўжо існуе — прадугледжана яна артыкулам 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

19.01.2025

Спрыяй божа росту продажаў?


Нічога не скажаш, сапраўдныя інтэлектуалы і крэатыўшчыкі распрацоўвалі гандлёвую марку для прадукцыі ААТ «Полацкі малочны камбінат»! На пачках масла і тварагу, на бутэльках малака і кефіру, на слоіках смятаны — сілуэт размешчанага ў Полацку Сафійскага сабора і надпіс «Сафійка». Да нядаўняга часу была яшчэ выява сімпатычнай дзяўчынкі (а сабор размяшчаўся на заднім плане, за ёй) — тады можна было падумаць, што пад Сафійкай маецца на ўвазе чалавек, але з канца 2024 года прадукцыя прадаецца з тым самым надпісам, а малюнак — ужо толькі культавы аб'ект і некалькі схематычных кветачак.

15.06.2024

Малапісьменныя журналісты — неахайныя афіцыянты

Тэксты сённяшніх СМІ, асабліва ў інтэрнэце, вельмі каравыя лінгвістычна і эстэтычна — утрымліваюць безліч граматычных памылак і стылёвых хібаў. Хтосьці, мабыць, эканоміць на карэктарах і стыль-рэдактарах, нехта ахвяруе граматыкай і эстэтыкай на карысць аператыўнасці (няма калі вычытваць тэксты — хутчэй у друк ці на сайт!), іншыя, магчыма, маюць яшчэ якую прычыну падсоўваць аўдыторыі няякасную прадукцыю.

28.04.2024

Філосаф — не ляснік і не лінгвіст

Неяк гадоў дзесяць таму напісаў я на беларускай мове тэкст пра лясную гаспадарку для апублікавання ў газеце і адправіў электроннай поштай у наш раённы лясгас, каб на ўсялякі выпадак паглядзеў хто-небудзь кампетэнтны, бо тэма вузкаспецыяльная — можна што-небудзь наблытаць.

02.04.2024

Некаторыя высокаадукаваныя асобы не ўмеюць вымаўляць назвы месяцаў

Шмат людзей няправільна ставяць націск у назвах першага і другога веснавых месяцаў — кажуць «сака́вік» і «краса́вік». Такое недарэчнае вымаўленне за апошніх пару гадоў я чуў (ужывую, не па тэлевізары ці радыё) ад трох асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю розных профіляў, атрыманую ў ВНУ Мінска і Віцебска. З улікам таго, што беларуская мова ў сучасным грамадстве па-за медыясфераю ўжываецца нячаста (ды і ў СМІ таксама не надта), тры выпадкі за такі адрэзак часу я схільны разглядаць як тэндэнцыю, масавую распаўсюджанасць памылкі.

24.02.2024

Вось такі «знаходак»...


Гэты надпіс трапіў мне на вочы ў адным дзіцячым садзе (на сцяне ў калідоры). Далучайцеся, дзеткі, да скарбаў роднай мовы з маленства! Клапатлівыя педагогі вам у гэтым дапамогуць.

20.02.2024

Кніжка для школьнікаў, якой не месца ў школе

Вядома ж, недарэчна пісаць пра кнігу, якая прыйшла да чытачоў аж 10 гадоў таму (нават калі ты, як аўтар гэтых радкоў, пазнаёміўся з ёй толькі цяпер), ды яшчэ і належыць пяру чалавека, які амаль 5 гадоў таму скончыў свой жыццёвы шлях. Але нельга і пакідаць без увагі такі недапушчальны факт, як прысутнасць у творы для дзяцей вельмі недалікатных эпізодаў, звязаных з палавым жыццём чалавека і гвалтоўнымі дзеяннямі ў гэтай сферы. Немагчыма закрыць вочы і на тое, што тэкст, рэкамендаваны да вывучэння ў школе, напісаны з вялікай колькасцю моўных памылак. Ёсць падставы меркаваць, што вышэйзгаданыя шкодныя з'явы засталіся без увагі грамадскасці, іначай кніга не праляжала б да сённяшняга дня ў кнігарні, у якой была куплена аўтарам гэтых радкоў, а даўно была б знятая з продажу.

* * *

Вокладка кнігі

Леанід Дайнека. «Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Фантастычны раман». Мінск, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2014. Выданне пабачыла свет у серыі «Кніжная паліца школьніка», на адваротным баку тытульнага ліста змешчана пазнака «Для сярэдняга школьнага ўзросту», а ў анатацыі ўзрост мэтавай аўдыторыі канкрэтызуецца: «Твор рэкамендаваны для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 7-га класа».