Показаны сообщения с ярлыком апавяданні. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком апавяданні. Показать все сообщения

01.08.2026

Рамантыка тугі, эстэтыка гіды́*

Закінуты будынак

Закінутых будынкаў у маім (савецкім) дзяцінстве мы амаль не ведалі: усе прадпрыемствы працавалі, ва ўсіх дамах хтосьці жыў. Нават рускага слова «заброшка» (беларускага адпаведніка для яго я пакуль што не вынайшаў) не памятаю, пачуў ужо ў дарослым жыцці.

06.07.2026

Настальгія па шыбеніцы

Вясковая вуліца
Будка-Шыбенка. Дарога праз лес вядзе да шашы. Фотаздымак дзесьці 2015 года.

Мая малая радзіма па мацярынскай лініі — вёска Будка-Шыбенка Рэчыцкага раёна. Акружана лесам. Мела пад сотню двароў, сёння засталося некалькі, пераважна лецішчы. Апошні раз я гасцяваў тут дзесьці ў 2015-м і болей наўрад ці пабуду, хіба на Радаўніцу — транзітам да могілак.

17.06.2026

Правадыра абагаўляў не толькі я

Напісаўшы апавяданне пра тое, як шчыра, бязмежна, самааддана мы ў дзяцінстве шанавалі Уладзіміра Ільіча, публікаваць гэты тэкст я адважыўся не адразу. Ці зразумеюць? Ці не насміхнуцца пагардліва сённяшнія ўпэўненыя ў сабе прагматыкі з інфантыльнай наіўнасці тагачасных нас — савецкіх дзяцей? Але вагаўся нядоўга: твор праўдзівы, замалёўка таго, што было, адлюстраванне ідэалагічных рэалій эпохі — што іх саромецца?

25.02.2026

У дзяцінстве я баяўся загінуць на вайне

Калі мне было гадоў пяць (яшчэ пры Саюзе), я сур’ёзна лічыў, што па дасягненні прызыўнога ўзросту вымушаны буду пайсці на вайну і, вядома ж, магу не вярнуцца адтуль жывым. Хто, з кім і за што будзе ваяваць, не задумваўся, ведаў толькі (па фільмах і расповедах дарослых) пра знешнюю, бачную сутнасць вайны — забіванне адных людзей іншымі.

26.12.2025

Апавяданні пра канец свету

Твораў, што апісваюць гэтую тэарэтычна магчымую падзею, у мяне няма, бо і як аўтар, і як чытач я прыхільнік рэалізму, на фантастыку ці якую-небудзь іншую прыдуманую лухту (прыгодніцтва напрыклад, або забаўляльную падачу гісторыі) мне шкада часу, аддаю перавагу праўдзе жыцця — пішу на мяжы мастацкай літаратуры і журналістыкі, такога самага характару тэксты ахвотна спажываю.

30.10.2025

На карчы заехаў у вышэйшы свет

Трактарыст і даярка адправілі свайго сына пасля заканчэння школы ў далёкі горад вучыцца ў машынабудаўнічым каледжы на зваршчыка — каб меў шанц уцячы з вёскі, а калі што якое, дык заўсёды знайшоў бы запасны аэрадром у родным калгасе (спецыяльнасць — запатрабаваная і прамысловасцю, і будоўляй, і сельскай гаспадаркаю).

01.07.2025

Ці не сапсаваць дзеля цікаўнасці тэлевізар?

Тэлевізар пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

Аднойчы напрыканцы дзяцінства, калі вучыўся ў дзясятым класе, я ці то выпадкова, ці то праз цікаўнасць прыклаў магніт да экрана ўключанага тэлевізара. Экраны ў іх тады былі не вадкакрышталёвыя ці плазмавыя, як цяпер, а электронна-прамянёвыя: усярэдзіне тэлевізара знаходзілася вялізная прыплюснутая колба з тоўстага шкла, звалася яна кінескопам, і экранам з'яўляўся яе высунуты вонкі фрагмент (унутры кінескопа — вакуум і ўсялякае электронна-аптычнае начынне). Вакол магніта адразу скрывілася выява. Аднёс — выраўнавалася, зноў прыклаў — зноў скрывілася. Бацькі гэтага свавольства не бачылі, былі на працы.

17.04.2025

Педагагічны прыпадак паддатага мясніка

Змесціва бутэлек, пералітае з сябрамі пасля працы ў страўнік, працягвала насычаць кроў спіртам. Ішла тая стадыя засваення выпітага, на якой звычайна яму хацелася пакуль што не спаць, а бурліва дзейнічаць — грандыёзна пераўтвараць рэчаіснасць або як мінімум абвяшчаць усяму свету пра сваё існаванне.

16.09.2024

Уцякач з бальніцы ў лазню

Сонечным і цёплым вераснёўскім днём на пад'ездзе да аднаго дробнага райцэнтра, кіламетры за чатыры, я падабраў мужыка прыкладна свайго ўзросту, паміж сарака і пяццюдзесяццю. Ён подбегам ішоў па ўзбочыне, а калі спыніўся і павярнуўся, каб прагаласаваць, я ўбачыў, што выраз яго твару заклапочана-жаласны, таму і вырашыў падвезці (звычайна спадарожнікаў не бяру).

01.08.2024

Вяселле без працягу

Аднакласнік і сябар дзяцінства папрасіў яго быць шаферам. Ён пагадзіўся.

04.07.2024

Рашэнне рэбуса — праз чужую хваробу

Неяк улетку на ўскраіне маленькага і ціхага, невыразнага, нічым не адметнага, не знакамітага райцэнтрыка, забудаванага ў гэтым месцы зусім па-вясковаму — прыватныя сядзібы з агародамі і хлявамі ды стары цагляны двухпавярховік на некалькі кватэр, — пачаліся перабоі з вадою: у любы час, нечакана і без відавочнай прычыны, з рознай частатою (калі раз на суткі, калі два, калі пяць) рабіўся вельмі слабым напор. З ім не маглі працаваць пральныя машыны і не атрымлівалася схадзіць у душ, кран скупа, бы самагонны апарат ці падсечаная вясною бяроза, выпускаў вадзяную нітачку, а на другім паверсе і ў некалькіх дамах, што стаяць на ўзгорку, увогуле з трубы толькі сіпела ды булькатала.

21.03.2024

Дойшчык прасцякоў і п'яніц

Гадоў пяцідзесяці. Худы, русы з сівізной і лысінай. Расшпілены добра паношаны, выцвілы светла-шэры плашч, не менш бляклы карычневы дзелавы касцюм, таксама вылінялая бэжавая кашуля і некалі, відаць, металічна зыркі, а цяпер невыразны, быццам празмерна разбаўленая вадою акварэль, бэзавы гальштук (усё, нягледзячы на шматгадовасць, цэлае і чыстае — сведчанне ашчаднасці і ахайнасці свайго ўладальніка). У руцэ — вялізны і відавочна цяжкі, шчыльна нечым набіты, жудасна, да брудна-шэрай шурпатасці пашмараваны, але яшчэ відаць, што некалі быў карычневым, скураны партфель.

23.01.2024

Угнявіў баксёра, але застаўся цэлым

Як і ўсе правільна выхаваныя савецкія юнакі, павестцы з ваенкамата ён узрадаваўся. Праўда, і магчымасці ўхіліцца ад выканання якіх заўгодна абавязкаў, сачкануць ды закасіць ён ніколі не прапускаў, і выкананне ганаровай місіі па нясенні тэрміновай службы таксама пачаў з сабатажніцкіх выкрутасаў.

03.01.2024

Эўтаназія чытаннем

На ўскраіне вёскі майго дзяцінства (а вёска вялікая: некалькі тысяч жыхароў і статус аграгарадка) размяшчаўся невядомы і загадкавы для нас, дзяцей, вытворчы аб'ект, схаваны ад чужых вачэй дзесьці сценамі раскіданых па яго перыметры будынкаў, а дзесьці — густым кустоўем і дрэвамі, парослымі ўздоўж высокай, з чалавека, жалезнай пруцяной агароджы. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца, калі не памыляюся, прыватная лесапільня, а тады… Усе ў вёсцы называлі гэты аб'ект блыхарняй, і дакладна мне вядома толькі тое, што ён быў падведамасны саўгасу.

10.12.2023

Імгненне рамантыкі і драма каля смеццевых кантэйнераў

Гадзін за сем да Новага года, калі горад ужо ў асноўным сядзеў па кватэрах і рыхтаваўся да застолля, а хтосьці і распачаў яго, я збіраўся ў вёску — святкаваць з бацькамі. Занёс у машыну пачастункі ды падарункі і пайшоў выкінуць смецце.

23.11.2023

Вечная настальгія па страчаных грашах

Мы з бацькамі пераехалі ва ўласную кватэру ў пачатку дзевяностых, калі я вучыўся класе ў сёмым, а дагэтуль жылі ў двух пяціпавярховых інтэрнатах мясцовага (пазней ліквідаванага) трактарарамонтнага завода (мая маці рабіла ў падведамасным яму дзіцячым садзе) — спачатку займалі адзін пакой у старым будынку, а пасля побач быў узведзены такі самы новы, і мы атрымалі ў ім блок: два пакоі, адзін з якіх сумежны з цесненькай, пару крокаў ступіць, куханькай.

08.09.2023

Сямейнае жыццё працягласцю паўтары ночы

Падчас службовай размовы з прадстаўніком Следчага камітэта я даведаўся гісторыю мужыка (імя, адрас, узрост суразмоўца не называў — проста ў агульных рысах: адзінокі, не стары, працуе і г.д.), якога двойчы запар абакралі сур'ёзна ўпадабаныя ім (з перспектываю сумеснага жыцця) жанчыны: прывёў да сябе, пажыла некаторы час і без папярэджання знікла, прыхапіўшы яго грошы і некаторыя рэчы; прывёў іншую — сюжэт паўтарыўся. Мужык не з высокіх слаёў грамадства, і сяброўкі яго вераломныя — таксама. Абедзвюх знайшлі.

05.08.2023

Суровая выхавальніца і яе брутальныя выхаванцы

Цёмным зімовым вечарам я і адна дзяўчынка засталіся апошнімі двума дзецьмі, якіх бацькі пакуль што не забралі з дзіцячага сада. Мы размаўлялі з ёй, наваліўшыся складзенымі на грудзях рукамі на падаконнік шырокага, метры два, акна, у якім бачылі не вуліцу, а сябе і нашу групу (у памяшканні гарэла святло, а за шыбай панавала цемра).

15.06.2023

Не выканаць абы-які загад хопіць розуму, але ці хопіць духу?

Чакаючы сваёй чаргі на замену пасведчання ў МРЭА ДАІ Аршанскага РАУС, пачуў ад бадзёрага, энергічнага дзядка з Талачынскага раёна расповед пра тое, як у яго падчас тэрміновай службы адабралі правы праз п'янага камандзіра:

09.06.2023

Падпольная партыя ў школе і змова супраць генсека ў дзіцячым садзе

Сёння згадваю гэтыя эпізоды свайго савецкага дзяцінства з іроніяй і настальгіяй, а тады мае паводзіны і паводзіны маіх сяброў у ніжэйапісаных сітуацыях былі сапраўднай крамолай — непаслушэнствам перад бацькамі і дыскрэдытацыяй апошняга генсека ЦК КПСС.