Убачыўшы ў «ЛіМе» за 02.10.2026 абвестку пра розыгрыш вафельніц і грыля сярод падпісчыкаў, я на імгненне зніякавеў, бо прыгожае пісьменства не асацыіруецца ў мяне ні з кулінарыяй, ні з халявай.
Час ад часу выпісваю якую-небудзь газету, каб панастальгіраваць па даінтэрнэтнай эпосе і папоўніць запасы паперы для ўсялякіх гаспадарчых патрэб. Цяпер вось раскашэліўся на «Літаратуру і мастацтва» (71 р. 10 к. за квартал) — і першы атрыманы нумар здзівіў мяне гэтай абвесткаю. Удзельнічаць у розыгрышы нават не думаю: ад літаратурнай рэдакцыі чакаю якасных тэкстаў, а не мяшчанскіх забавак.
© Сяргей Абрамовіч, 2026
