Падазраю, што эсэ, змешчанае на дзявятай старонцы «ЛіМа» за 09.10.2026, напісалі на рускай мове і для апублікавання пераклалі, прычым не праз штучны інтэлект ці які-небудзь іншы сэрвіс, а па-даўняму — цярпліва ціскаючы клавішы камп'ютара ў рэжыме Insert (замяшчэнне: кожная толькі што набраная літара аўтаматычна знішчае тую, на замену якой прыйшла). Іначай як можна было двойчы пераблытаць «э» і «е», раскіданыя па розных зонах клавіятуры?
![]() |
| А тут мне ўяўляецца такі сцэнарый: было «с горизонта», і перакладчык перанабраў літары, акрамя канчатка. |
Дарэчы, цікава, куды глядзела рэдакцыя газеты, рыхтуючы гэты матэрыял да друку (аўтар — пазаштатны). Орган Саюза пісьменнікаў, майстроў слова!
© Сяргей Абрамовіч, 2026


