Або сумна, ці абуральна, ці смешна? Ці ніяк — лухта малазначная, не вартая ўвагі?
Слова красамоўнае (гаворыць само за сябе, не патрабуе тлумачэнняў): нацызм — вядома ж, негатыўная з'ява, значыць, і ў кантэксце праблемы ўзроўню пісьменнасці гэта — псіхалагічнае адхіленне. Хаця тэрмін мае гумарыстычную афарбоўку, іранічную.
Разважаю пра вытокі і сутнасць зацятага непрымання чужых моўных памылак, рэфлексую (згадваю, што сам калісьці пагарджаў людзьмі, якія не вызначаюцца піетэтам у адносінах да акадэмічных лінгвістычных нормаў), прапаноўваю стратэгію ўзаемадзеяння з грамар-нацы (спосаб рэагавання на іх). Чытаць>>
© Сяргей Абрамовіч, 2026