Звесткі пра іншыя літаратурныя СМІ Беларусі глядзіце тут.
Часопіс «Нёман» — беларускае рускамоўнае выданне. Яго гісторыя пачалася з выхаду ў 1945 годзе альманаха «Отчизна». Пазней альманах атрымаў назву «Советская Отчизна», а яшчэ пазней — арганізацыйную форму часопіса і цяперашняе найменне.
Па стане на лістапад 2026 года яго выпускае (раз на месяц) Выдавецкі дом «Звязда».
Часопіс не мае сайта, прысутнічае ў каталогу Белпошты (можна выпісаць друкаваную версію, падпіска на электронную не прадугледжана).
Убачылі памылку ці жадаеце дапоўніць вышэйпрыведзеныя звесткі? Можаце паведаміць мне на электронную пошту.
© Сяргей Абрамовіч, 2026