Літаратурныя СМІ Беларусі

На гэтай старонцы змешчаны пералік сучасных дзяржаўных беларускіх рэспубліканскіх газет і часопісаў літаратурнай тэматыкі, кароткія звесткі пра іх і спасылкі (уведзеныя ў назвы выданняў) на старонкі з больш падрабязнымі звесткамі (кожнаму выданню прысвечана асобная старонка).

Актуальнасць звестак, змешчаных на гэтай старонцы і на старонках пра кожнае выданне, я перыядычна правяраю, але калі раптам не паспею адлюстраваць нейкія змены і вы заўважыце няправільную інфармацыю, можаце паведаміць мне. Таксама можаце прапанаваць звесткі пра іншыя літаратурныя выданні (у тым ліку рэгіянальныя і недзяржаўныя), каб я размясціў іх тут (прыняць прапанову не абяцаю, але разгледжу ўважліва).

Газета «Літаратура і мастацтва», або «ЛіМ» (скарочаны варыянт назвы, шырока распаўсюджаны і пазнавальны ў літаратурных колах). Штотыднёвік. Ёсць у падпісным каталогу Белпошты.

Часопіс «Маладосць». Штомесячнік. Ёсць у падпісным каталогу «Белпошты».

Часопіс «Полымя». Штомесячнік. Ёсць у падпісным каталогу «Белпошты».

Часопіс «Нёман». Рускамоўны. Штомесячнік. Ёсць у падпісным каталогу «Белпошты».

© Сяргей Абрамовіч, 2026