27.07.2026

Фантазіі пра вежу-лецішча

Вежа

Хацеў напісаць «мары», але не веру, што гэтыя мары здолею ажыццявіць. Мара — гэта фантазія плюс хаця б нейкі намёк на імкненне і плюс хаця б каліва надзеі на яе ўвасабленне. Ні імкнення, ні спадзеву не маю — значыць, проста фантазёрства.

Воданапорная вежа

Прыдбаць бы такую нерухомасць (прадае ж часам дзяржава закінутыя аб'екты), абуладкаваць у ёй летнюю рэзідэнцыю і папіваць гарбатку, сузіраючы з вышыні ваколіцы ды снуючы думкі пра вечнае. Наразважаўшыся — папісваць што-небудзь лірычнае ці філасофскае.

Унутры вежы
Унутры гэтай вежы.

На жаль, ніхто паблізу ад мяне не прадае. А прадаваў бы — грошай лішніх не маю. А ўзбіўся б — не ўпэўнены, што адважыўся б гэтак выдурніцца ўсім на забаву.

Але было б добра.

© Сяргей Абрамовіч, 2026