Звесткі пра іншыя літаратурныя перыядычныя выданні Беларусі — тут.
У літаратурным асяроддзі газета «Літаратура і мастацтва» вядомая пад скарочанай назваю «ЛіМ». На першай старонцы каля назвы і лагатыпа звычайна надрукавана зместава-ідэйная характарыстыка гэтага выдання: «Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі».
Выходзіць з 1932 года. Заснавальнікамі ў цяперашні час з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкі дом «Звязда».
Перыядычнасць: адзін раз на тыдзень, па пятніцах.
Аб'ём: 16 старонак.
Змест: навіны, публіцыстыка, аб'явы, проза, паэзія, гісторыя літаратуры, крытыка.
Сайт: няма. У гэтым блогу пад тэгам «ЛіМ» можна знайсці публікацыі, у якіх я згадваю «Літаратуру і мастацтва».
Падпіска: можна выпісаць (праз Белпошту і іншыя сэрвісы) друкаваную або электронную (фармат PDF) версію.
Паводле слоў міністра інфармацыі, з 2027 года «ЛіМ» стане дадаткам да газеты «Звязда».
Заўважылі памылку ці хочаце дапоўніць звесткі? Паведамце мне.
© Сяргей Абрамовіч, 2026