Часопіс «Маладосць»

Звесткі пра іншыя літаратурныя перыядычныя выданні Беларусі — тут.

Часопіс «Маладосць» заснаваны ў 1953 годзе. У цяперашні час яго выпускае Выдавецкі дом «Звязда». Перыядычнасць — штомесячна. Не выключана, што ў хуткім часе выданне стане штоквартальным (пакуль гэта толькі дапушчэнне, дакладныя звесткі павінны з'явіцца да канца года ці ў пачатку наступнага. Падрабязнасці — тут).

Сайта часопіс не мае. У падпісным каталогу Белпошты прысутнічае — можна выпісаць (толькі друкаваную версію, PDF падпісчыкам не прапанавана).

Заўважылі памылку ці хочаце дапоўніць звесткі? Паведамце мне.

© Сяргей Абрамовіч, 2026