03.11.2026

Няўмольнасць часу. Фотаэцюд

У літаральным сэнсе: маліся не маліся, а мінуўшчына не дагоніць і не вернешся ў яе.

Закінутая царква

Рэшткі царквы Пятра і Паўла XVIII — XIX стст. у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Фотаздымкі і відэазапіс 2022 года (здымаў тады, публікую цяпер).

02.11.2026

Выданне кніг у Беларусі за грошы аўтара

(Ніжэйпрыведзеныя звесткі актуальныя на кастрычнік 2026 года. Пазней сітуацыя можа змяніцца. А можа і застацца ранейшаю.)

Я дапамог выдаць ужо дзевяць кніг (першую — у 2017 годзе) розным людзям: рэдагаваў, карэкціраваў (магчыма, вам больш даспадобы слова «карэктаваў», але я аддам перавагу акадэмічнай форме), вярстаў (г.зн. рыхтаваў на камп'ютары канчатковы варыянт, які заставалася толькі надрукаваць у тыпаграфіі і пераплесці), падбіраў выдавецтва, вёў перамовы з ім ад імя аўтара, а калі наставаў час складаць дамову, адыходзіў, бо патрэба ў маёй дапамозе адпадала.

31.10.2026

У Беларусі могуць істотна змяніць фармат літаратурных СМІ

З 2027 года «ЛіМ» стане дадаткам да «Звязды». Гэта паведаміла само літаратурнае выданне 30.10.2026 са спасылкай на міністра інфармацыі Дзмітрыя Жука — у нататцы пра яго сустрэчу са студэнтамі філфака БДУ.

25.10.2026

Нядзельны досвітак

Калі вам няма 18 гадоў, то не чытайце гэты верш, бо ў ім згадваецца алкаголь.

18.10.2026

Дзяцел на хваіне

Дзяцел

Кастрычнік, 2026, лес.

12.10.2026

Размахнулася банальнасць на газетны разварот

Разварот «ЛіМа»

Прачытаўшы ў «ЛіМе» за 09.10.2026 старонкі «Паэзія» і «Проза» (8-я і 9-я адпаведна, разварот), я зажурыўся: няўжо наша сучасная літаратура такая бедная, бясколерная, безнадзейная, што друкаваны орган Саюза пісьменнікаў не мае чым годна прэзентаваць яе лірычны і эпічны (вершавальніцкі і апавядальніцкі) кампаненты?

11.10.2026

Балесная ўсмешка неспатоленай жарсці

На самаробнай поліэтыленавай абгортцы купленага ў студэнцкія гады філасофскага слоўніка (я тады часта засцерагаў свае кнігі такім чынам ад пэцкання і драпання, калі пазычаў іх каму-небудзь або цягаў на заняткі) убачыў невялічкую, прымітыўна, схематычна намаляваную сіняй шарыкавай асадкаю незразумелую круглую істоту з усмешкай і гулліва, танцавальна раскінутымі ручкамі ды ножкамі — ці то кветка рамонкападобная, ці то аблачынка.

09.10.2026

Язык у мове не схаваўся?

Падазраю, што эсэ, змешчанае на дзявятай старонцы «ЛіМа» за 09.10.2026, напісалі на рускай мове і для апублікавання пераклалі, прычым не праз штучны інтэлект ці які-небудзь іншы сэрвіс, а па-даўняму — цярпліва ціскаючы клавішы камп'ютара ў рэжыме Insert (замяшчэнне: кожная толькі што набраная літара аўтаматычна знішчае тую, на замену якой прыйшла). Іначай як можна было двойчы пераблытаць «э» і «е», раскіданыя па розных зонах клавіятуры?

05.10.2026

Пажадайце не смачна есці, а захоплена чытаць

Убачыўшы ў «ЛіМе» за 02.10.2026 абвестку пра розыгрыш вафельніц і грыля сярод падпісчыкаў, я на імгненне зніякавеў, бо прыгожае пісьменства не асацыіруецца ў мяне ні з кулінарыяй, ні з халявай.

04.10.2026

Мая сорак сёмая восень

Маліны

Недаспелыя маліны ў пачатку кастрычніка: чакай і спадзявайся — калі не прыціснуць маразы, мецьмеш асалоду з водарам і смакам лета. Можа, і я не ўсё яшчэ страціў — маю шанцы ўвасобіць што-нішто з неўвасобленага?

© Сяргей Абрамовіч, 2026

28.09.2026

Выкшталцонага гумару не ўпадабаў, у авангардысты не падаўся

Трапіў мне ў інтэрнэце відэасюжэт (на рускай мове), у якім наведнік кавярні замаўляе айс-латэ, а ўладальніца гэтай установы крыху з'едліва, іранічна гаворыць яму (цытую ў даслоўным перакладзе):

— Я табе туды плюну — хочаш?

24.09.2026

Роднай мове быць! Рускаю

«Светкіна сяброўка», «мамкін сынок», «бабка смачней дранікаў», «дзеці слабей дарослых», «прыходзьце за пакупкамі», «заедзьце за мной»... І гэтак не толькі шкаляры ў сацсетках ды нядбайныя журналісты ў сваіх СМІ, а нават знаныя пісьменнікі ў кніжках пішуць, майстры слова!

Прадчуваю, што ад беларускай мовы ў недалёкай будучыні (мабыць, заспею той час) застанецца на пісьме толькі літара «ў» (ды і яе не кожны дае рады правільна ўжыць), а ў маўленні — фрыкатыўны «г» (дарэчы, ужо і яго вымавіць майстэрства стае не ва ўсіх — некаторыя ўтвараюць грудзямі, дзесьці ў трахеі).

© Сяргей Абрамовіч, 2026

23.09.2026

Адкуль бяруцца грамар-нацы?

Пра ўсіх не скажу, але пэўныя абагульненні зраблю, бо сам меў схільнасць да падзелу людзей на вышэйшых і ніжэйшых паводле граматычнай прыкметы (у залежнасці ад іх узроўню валодання нормамі літаратурнай мовы), а таксама на працы часта маю справу з праблемамі суадносін жывой мовы і яе акадэмічнага трафарэта.

19.09.2026

Праваслаўны пасвяціў атэіста ў язычнікі

Ішоў шосты-сёмы год з таго часу, як я, прачытаўшы Біблію, адчуў сябе перакананым бязбожнікам (засяроджвацца цяпер на такой сваёй духоўнай метамарфозе не буду, бо адлюстраваў яе ў апавяданні «Біблія — школа атэізму»). Гэта быў неспрыяльны перыяд майго жыцця: беспрацоўе, агульная неўладкаванасць, шкодніцкія ў адносінах да мяне ўчынкі несумленных людзей, страх за будучыню.

08.09.2026

«Мэты і задачы», «аб'ект і прадмет» — калянавуковае словаблудства

Як сфармуляваць мэты і задачы дыпломнай працы? Чым адрозніваецца аб'ект даследавання ад прадмета даследавання? Такія пытанні непазбежна паўстаюць перад студэнтамі ВНУ (акрамя выпадкаў, калі абібок не мае намеру займацца працаю сам), і мне ў гэтай сітуацыі хлопцаў і дзяўчат шкада.

07.09.2026

Як вывучыць беларускую мову рускамоўнаму чалавеку?

Калі вы гаворыце на рускай мове і хочаце авалодаць беларускаю, г.зн. дастаткова ўпэўнена гутарыць і пісаць на ёй, а не проста ўмець павітацца ды ведаць два-тры каларытныя, самабытныя словы, то дасягнуць гэтай мэты вам не дапамогуць ніякія курсы, рэпетытары і падручнікі. Лёгка гаварыць па-беларуску вы здолееце толькі ў выніку працяглай працы над сабою, і аснова гэтай працы — узбагачэнне слоўнікавага запасу.

06.09.2026

Пахмелка са смакам дзяцінства

Вядомы на ўсю вёску п'янтыла, абібок і сямейны дэбашыр, ад якога часта плакалі жонка і малое, прыйшоў у мясцовую краму па чарніла на пахмел. Прадаўшчыца, даючы пляшку, стала ўшчуваць яго за нялюдскае жыццё.

01.09.2026

Хто і навошта перарабляе Бе́лту ў Бялту́?

За рулём слухаў навіны на нейкім рускамоўным беларускім канале. Іншых станцый на тым адрэзку майго маршруту прыёмнік не лавіў, іначай я абавязкова пераключыў бы, таму што па-канцылярску мёртвы, бясколерны, снатворна манатонны мужчынскі голас з фальцэтнымі (лісліва-рабалепскімі якімісьці) ноткамі выкліка́ў агіду: уяўленне малявала інфантыльнага офіснага мамчынага сынка, чый кругагляд абмежаваны веданнем, як задаць пытанне штучнаму інтэлекту.

25.08.2026

Неспадзяваны пачастунак

Шыпшына

Прыехаў у грыбы, а натрапіў на маладую шыпшыну. Лёгкая, павеўная, негустая — можна хутка абцерабіць без сур'ёзных уколаў і драпін. Скарыстаўся шанцам — пойдзе здабытак на гарбату. І на развод пакінуў дзве ягадзіны: выпетраюць, ападуць — можа, уздымуцца новыя кусты.

© Сяргей Абрамовіч, 2026